1 мин
Слушать(AI)

Ім

(памяці героеў Нябеснай сотні)


Хмары ўшчэнт разьбіты воем.

Потым будуць памінаць

гэты час як час герояў, -

гэты час, каб паміраць…


Болю крык падзеліць лапы

на сваіх ды на чужых:

гэты час ня дзеля слАбых,

а, напэўна, для глухіх!..


Ночы дым ад куль схавае.

Вораг – лепей ты бяжы!

Ранак самі адчыняем

сьпевам нашае душы!


І агонь для нас паправіць

сон, які так надакучыў!..

Тут ня дзеткі час свой бавяць –

гэта месца для рашучых!


Самых лепшых вецер лёсу

занясе наўпрост на неба –

і адтуль ужо волі проса

будуць сеяць у нашу глебу!


Іх усьмешкі стануць Бога

нескаронымі сьлязьмі…

Ад дзіцяці да старога

іх ушануем разам мы!


(літаратурны пераклад верша "Им" )

Из сборника Матчына мова
Комментарии
Вам нужно , чтобы оставить комментарий
Другие работы автора

Работы других авторов

Ryfma
Ryfma - это социальная сеть для публикации книг, стихов и прозы, для общения писателей и читателей. Публикуй стихи и прозу бесплатно.
Ryfma App Store
Ryfma Google Play