(з нагоды наданьня 25 жніўня 1991 года Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі сілы канстытуцыйнага закону)
Быць беларусамі - вольнымі звацца;
не пакідаць сваякоў у нудзе;
крочыць наперад і не баяцца
сцЯгі ўзняць у людской грамадзе!
Быць беларусамі - верыць у шчасце
ды праслаўляць гэты велічны край
песняй і працай; а ў нянасны
час - бараніць йго ад ворагаў зграй!
Быць беларусамі - памятаць продкаў,
не адракацца сваіх каранёў...
Гэй, беларусы - вынайдзем сродкі,
каб даказаць, што, як колісь, жывём!