1 min read
Слушать(AI)Фармалінавае жыццё
Зноў зiма адаб'ецца на твары
адчуваньнем чыёй-та тугi -
так губляюць дзiцячыя мары
тыя, хто абуджае глухiх.
Новы дзень распачнецца iрвотай
ды ўжо вельмi знаёмай хлусьнёю,
што цячэ з тэлевiзара потам,
а ў галовы трапляе крывёю.
Толькi позiрк знаходзiць iмгненьне
перад тым, як звалiцца ў страх.
Нават ужо не хапае натхненьня...
* * *
Захавайце свабоду ў вачах!
Не губляйце i волi ў думках,
каб ня быць пахаваным у сьне
пра забiтых iмглою стасункаў
чорных птушак!..
Усьмiхнiцеся мне...
Eugene Semchanka
"Дык хіба ж мы праў не маем, сілы - шлях свой адзначаць і сваім уласным краем край свой родны называць?!" © Якуб Колас, "Сымон-музыка"
Comments
You need to be signed in to write comments
Other author posts
Звездопад
Из грязи и пыли, из пота и крови, из пьяных попыток не пялить назад в морозную ночь подоспевшего года на небе родился он - твой звездопад.
Провода
Глубь небес прошита проводами: синева стекает по стежкам, размывая звездное татами по чужой гуаши берегам.
Хартыя Вольнасьцi
"Я заяўляю: жыць нам стане вольна! Я ведаю: свабода - наша маці! Я патрабую: хопіць болі, гора ў сьвеце, у краіне, у роднай хаце!
Крывёю на сьнезе 19. 12. 2010
Крывёю напісаў на белым сьнезе, нібы агнём на велічных аблоках, куды адзіны Бог уначы залезе: “Кахаю Беларусь, што у кожных сэрца крохах!