1 min read
Слушать(AI)Мой сьцяг
Хай пройдзе сто гадоў ці сто хвілін –
у душы, у сэрцы, нават у вачах
я захаваю велічны, сьвяты
мой бел-чырвона-белы родны сьцяг!
Скрозь цёмныя падзеі даўніны,
нягледзячы на боль, на кроў ды страх,
мне продкі гэты сымбаль прынясьлі –
мой бел-чырвона-белы родны сьцяг!
Жыццё абараняе ад спакусы,
зьнішчаючы няволі брыдкі гмах!
Узьнімаецца над людам беларускім
мой бел-чырвона-белы родны сьцяг!
Нібыта месяц у абдымках зорных,
дзе ў вышыні нябёс зьнікае дах,
лунае над Радзімаю ўлюбёны
мой бел-чырвона-белы родны сьцяг!
Eugene Semchanka
"Дык хіба ж мы праў не маем, сілы - шлях свой адзначаць і сваім уласным краем край свой родны называць?!" © Якуб Колас, "Сымон-музыка"
Comments
You need to be signed in to write comments
Other author posts
Звездопад
Из грязи и пыли, из пота и крови, из пьяных попыток не пялить назад в морозную ночь подоспевшего года на небе родился он - твой звездопад.
Провода
Глубь небес прошита проводами: синева стекает по стежкам, размывая звездное татами по чужой гуаши берегам.
Кайданкi
На шэрых сьценах млее цiшыня, яшчэ баляць пабiтыя бакi, у ваконнай клетцы плачуць гукi дня, i кайданкi. Канешне, кайданкi...
Апантанасць
Бясконцае поле нямых хмарачосаў хавае старанна чырвонае сонца. Ды й позiркi iх напалохалi восень- пакутнiцу. Гора здаецца бясконцым...