1 min read
Слушать(AI)Кайданкi

На шэрых сьценах млее цiшыня,
яшчэ баляць пабiтыя бакi,
у ваконнай клетцы плачуць гукi дня,
i кайданкi. Канешне, кайданкi...
Дзьвярэй жалезных непахiсны гмах
закiне зноў у думак цягнiкi,
нiбыта ведзьму ў вогнішча манах.
I кайданкi, вядома ж. Кайданкi...
Аднак iдэю нельга закаваць!
Яна, як хвалi велічнай ракi,
свабодай будзе сэрцы запаўняць
скрозь сьцены, клеткi, дзьверы, кайданкi!
Eugene Semchanka
"Дык хіба ж мы праў не маем, сілы - шлях свой адзначаць і сваім уласным краем край свой родны называць?!" © Якуб Колас, "Сымон-музыка"
Comments
You need to be signed in to write comments
Other author posts
Звездопад
Из грязи и пыли, из пота и крови, из пьяных попыток не пялить назад в морозную ночь подоспевшего года на небе родился он - твой звездопад.
Провода
Глубь небес прошита проводами: синева стекает по стежкам, размывая звездное татами по чужой гуаши берегам.
Апантанасць
Бясконцае поле нямых хмарачосаў хавае старанна чырвонае сонца. Ды й позiркi iх напалохалi восень- пакутнiцу. Гора здаецца бясконцым...
Далягляд
Хворыя хвалi змываюць анёлаў, намаляваных тугою на скуры. Недзе сьмяюцца натоўпы законаў - думкi хаваюць за цёмныя мУры.