·
1 min read
Слушать(AI)

Апантанасць

Бясконцае поле нямых хмарачосаў

хавае старанна чырвонае сонца.

Ды й позiркi iх напалохалi восень-

пакутнiцу. Гора здаецца бясконцым...


Апошнiя кроплi дажджоў-немаўлятак

раптоўна зьнiшчаюць яскравыя мары.

Сваiм супакоем зьдзiўляюць нашчадкi

Iсуса старога. I кожны на твары


малюе ўсьмешку. А сэрца - у брудзе

ад слаўных iмгненьняў, забiтых сьлязьмi

бацькоў ды дзяўчынак. У гэтай атруце

Зямля пахаваная... разам зь людзьмi...

"Дык хіба ж мы праў не маем, сілы - шлях свой адзначаць і сваім уласным краем край свой родны называць?!" © Якуб Колас, "Сымон-музыка"
Comments
You need to be signed in to write comments

Reading today

Ryfma
Ryfma is a social app for writers and readers. Publish books, stories, fanfics, poems and get paid for your work. The friendly and free way for fans to support your work for the price of a coffee
© 2025 Ryfma. All rights reserved 12+