(памяці Генадзя Бураўкіна)
Павольна назіраць за цішынёй
у позірках бязглуздасьці шалёнай,
што для сьляпых ужо будзе глыбінёй,
і цемраю - для думкамі палонных...
Самотна слухаць велічы сьвятло,
ды ведаць словы - дзіўныя пачвары.
Успамінаць пра тое, што было -
і ліці дабрыню сьлязьмі па твары.
І зноўку дыхаць водарам лясным
ды сьпевамі малінаўкі-сялянкі.
А потым бачыць дзІвасныя сны
пад гукі той спрадвечнай "Калыханкі"...