1 min read
Слушать(AI)Далягляд
Хворыя хвалi змываюць анёлаў,
намаляваных тугою на скуры.
Недзе сьмяюцца натоўпы законаў -
думкi хаваюць за цёмныя мУры.
Раптам зацiхне апошнi музЫка -
песьня, напэўна, зьнiкае ў мроях.
Мабыць, з-за леса надзеi - глядзi-ка! -
бачна й дагэтуль народных герояў,
дужых ды сьмелых, нiбы тыя цмокi,
што баранiлi ад пекла Айчыну?!
Кажаш, што лес гэты вельмi далёка?
Сэрцам глядзi, а не толькi вачыма!!!
Eugene Semchanka
"Дык хіба ж мы праў не маем, сілы - шлях свой адзначаць і сваім уласным краем край свой родны называць?!" © Якуб Колас, "Сымон-музыка"
Comments
You need to be signed in to write comments
Other author posts
Звездопад
Из грязи и пыли, из пота и крови, из пьяных попыток не пялить назад в морозную ночь подоспевшего года на небе родился он - твой звездопад.
Провода
Глубь небес прошита проводами: синева стекает по стежкам, размывая звездное татами по чужой гуаши берегам.
Так будзе з кожным...
Чорны месяц катуе паветра, але сьлёзы забыць ужо ня можа, бо атрутаю сэрца сагрэта. Паглядзіце: вось так будзе з кожным!
Фармалінавае жыццё
Зноў зiма адаб'ецца на твары адчуваньнем чыёй-та тугi - так губляюць дзiцячыя мары тыя, хто абуджае глухiх.