Аднойчы мы зробім гэта:
забудземся на падманы,
паветра глынЕм духмянае -
ды разам уцячэм на край сьвета!..
Там будзе салодкае сонца
трымціць на тваіх далонях:
яму, як і мне, у палоне
тваім будзе шчасна бясконца!
А ты ў абдымках пяшчотных
маіх будзеш нібы ў мроях!
Ня будзе ні страху, ні болю;
ды больш ні хвіліны самотнай!
Пачэсныя сьпевы там грымнуць!
А ложак нам зробяць з аблокаў
два дзіўныя добрыя цмокі -
але ж і яны нас ня зьдзівяць,
таму што нічога ня бачым,
апроч нашых думак шалёных -
таму паланэз улюбёны
ня грае, а зьдзекліва клянчыць.
Пабачым краіны і колеры
адзін у аднога ў вачах!
І нават агні на зьнічах
з табой пададуцца нам коламі
чароўна бягучага ровара
па позірках надта цнатлівых.
А подыхам нашым наіўным
ня будзе зусім потым сорамна!
Паветра глынем духмянае -
й нарэшце мы зробім гэта:
з табою зьбяжым на край сьвета
ды там й застанемся, каханая!