·
1 мин
Слушать

Каханне

Ты памятай, галубка, верасы,

якія мы ня бачылі ніколі

ў ціхім, па-вяснову млосным полі,

дзе я з табою не гуляў басы.


Шчэ памятай, радзімая, кіно,

якое мы ніколі не глядзелі,

у абдымках патануўшы. Ды арэлі -

ня гойдалісь на іх мы ўсё адно.


Ты памятай, пяшчотная, той час,

калі мы ўсьміхаліся ад зьзяньня

ў вачах адзін аднога зор каханьня -

яно адзінае, што ўсё ж было ў нас!

0
0
115
Подарок

Eugene Semchanka

"Дык хіба ж мы праў не маем, сілы - шлях свой адзначаць і сваім уласным краем край свой родны называць?!" © Якуб Колас, "Сымон-музыка"

Другие работы автора

Комментарии
Вам нужно войти , чтобы оставить комментарий

Сегодня читают

До головокруженья душно
Ryfma
Ryfma - это социальная сеть для публикации книг, стихов и прозы, для общения писателей и читателей. Публикуй стихи и прозу бесплатно.