1 min read
Слушать(AI)Застылая страфа
Зіготкія зоры -
Зіготкія усьмешкі...
І нават сам волат
стаміўся б нарэшце!
Супольныя творы,
супольныя ночы -
і нават грымоты
ціхЕнька грукочуць...
Забытыя птушкі,
забытыя мроі...
І нават дзіцяці
галосіць пра тое...
Самотныя сьлёзы,
Самотныя сьпевы.
І нават пан Днепр
чакае залевы...
Забітыя думкі.
Забіты й жаўнеры...
І нават сам Зюзя
сьмяротна скалелы.
Схаванае шчасьце...
Схаваныя вочы.
І нават гуляка
нічога ня хоча...
Закрэслены словы.
Закрэслены жыцці...
І нават за намі
ніхто не бяжыць ужо.
Стракатае лісьце.
Стракатыя твары.
Тут нават бязбожнік
чакае Вальгалы...
Eugene Semchanka
"Дык хіба ж мы праў не маем, сілы - шлях свой адзначаць і сваім уласным краем край свой родны называць?!" © Якуб Колас, "Сымон-музыка"
Comments
You need to be signed in to write comments
Other author posts
Звездопад
Из грязи и пыли, из пота и крови, из пьяных попыток не пялить назад в морозную ночь подоспевшего года на небе родился он - твой звездопад.
Провода
Глубь небес прошита проводами: синева стекает по стежкам, размывая звездное татами по чужой гуаши берегам.
Дождж
Шалёны вецер-волат пакрысе ўсіх з вуліц зьмёў пад коўдравыя столі, каб сам насам завулкам пець пра тое, што дзень больш цеплыні не прынясе.
Восень
Самотным, голым лес зрабiўся за хвiлiну, нiбы хмяльны мастак паслаў яму праклён. Ды холаду куфАр загнаў, бы нож, у спiну нам восеньскi жабрак. Сучасны Вавiлон