1 min read
Слушать(AI)Дождж
Шалёны вецер-волат пакрысе
ўсіх з вуліц зьмёў пад коўдравыя столі,
каб сам насам завулкам пець пра тое,
што дзень больш цеплыні не прынясе.
І шэрыя нябёсы патлусьцелі,
забыўшыся на ўхмылкі летніх зор.
А лісьці чырваньню атрутнай, бы кагор,
натоўпам долу мітусьліва паляцелі.
Вось так памёр у цемры адзічэлы
ад адзіноцтва горад-немаўля,
і нават квапная да некалі зямля
зрабілася ў пустэчы абнішчэлай.
Ды грымнуў дождж рапсодыяй бяды,
расплюшчыўшы тут лужын рты нямыя!
Цяпер надоўга халады старыя
нас усіх запруць кудысьці не туды...
Eugene Semchanka
"Дык хіба ж мы праў не маем, сілы - шлях свой адзначаць і сваім уласным краем край свой родны называць?!" © Якуб Колас, "Сымон-музыка"
Comments
You need to be signed in to write comments
Other author posts
Звездопад
Из грязи и пыли, из пота и крови, из пьяных попыток не пялить назад в морозную ночь подоспевшего года на небе родился он - твой звездопад.
Провода
Глубь небес прошита проводами: синева стекает по стежкам, размывая звездное татами по чужой гуаши берегам.
Восень
Самотным, голым лес зрабiўся за хвiлiну, нiбы хмяльны мастак паслаў яму праклён. Ды холаду куфАр загнаў, бы нож, у спiну нам восеньскi жабрак. Сучасны Вавiлон
Жах
Дзень ці ноч будзе там захапляць небасхіл, Інь ці Ян панаваць будзе ў сьвеце, правы, мабыць, ці левы тваіх думак ухіл - усё роўна, калі гінуць дзеці...