·
1 мин
Слушать

Далягляд

Хворыя хвалi змываюць анёлаў,

намаляваных тугою на скуры.

Недзе сьмяюцца натоўпы законаў -

думкi хаваюць за цёмныя мУры.

Раптам зацiхне апошнi музЫка -

песьня, напэўна, зьнiкае ў мроях.


Мабыць, з-за леса надзеi - глядзi-ка! -

бачна й дагэтуль народных герояў,

дужых ды сьмелых, нiбы тыя цмокi,

што баранiлi ад пекла Айчыну?!


Кажаш, што лес гэты вельмi далёка?

Сэрцам глядзi, а не толькi вачыма!!!

0
0
52
Подарок

Eugene Semchanka

"Дык хіба ж мы праў не маем, сілы - шлях свой адзначаць і сваім уласным краем край свой родны называць?!" © Якуб Колас, "Сымон-музыка"

Другие работы автора

Комментарии
Вам нужно войти , чтобы оставить комментарий

Сегодня читают

Цветок поражения
Ryfma
Ryfma - это социальная сеть для публикации книг, стихов и прозы, для общения писателей и читателей. Публикуй стихи и прозу бесплатно.