1 мин
Слушать(AI)

Фармалінавае жыццё

Зноў зiма адаб'ецца на твары

адчуваньнем чыёй-та тугi -

так губляюць дзiцячыя мары

тыя, хто абуджае глухiх.

Новы дзень распачнецца iрвотай

ды ўжо вельмi знаёмай хлусьнёю,

што цячэ з тэлевiзара потам,

а ў галовы трапляе крывёю.

Толькi позiрк знаходзiць iмгненьне

перад тым, як звалiцца ў страх.

Нават ужо не хапае натхненьня...


* * *


Захавайце свабоду ў вачах!

Не губляйце i волi ў думках,

каб ня быць пахаваным у сьне

пра забiтых iмглою стасункаў

чорных птушак!..


Усьмiхнiцеся мне...

Из сборника Матчына мова
Комментарии
Вам нужно , чтобы оставить комментарий
Другие работы автора

Работы других авторов

Ryfma
Ryfma - это социальная сеть для публикации книг, стихов и прозы, для общения писателей и читателей. Публикуй стихи и прозу бесплатно.
Ryfma App Store
Ryfma Google Play