Чорны месяц катуе паветра,
але сьлёзы забыць ужо ня можа,
бо атрутаю сэрца сагрэта.
Паглядзіце: вось так будзе з кожным!
Парасон, што забыўся пра неба,
ведаў некалі, хто пераможа
ў бітве жудаснай мар супраць глебы.
Палюбуйцеся: так будзе з кожным!..
І крывёю малюе каханьне
немаўля на сваёй скуры...
Божа!
Адкажы на нямое пытанне
сваіх пасынкаў: так будзе з кожным?!