1 мин
Слушать(AI)Восень
Самотным, голым лес зрабiўся за хвiлiну,
нiбы хмяльны мастак паслаў яму праклён.
Ды холаду куфАр загнаў, бы нож, у спiну
нам восеньскi жабрак. Сучасны Вавiлон
стварыў ён абы як у кожнае кватэры.
I гэты дэкаданс нiяк нам не забiць.
Ты чуеш? - недзе там, у д'яблавым партэры
ўжо рэквiем глухi па нам усiм гучыць...
Суворы лiстапад, бы кайданы, сьцiскае
ўшчэнт рукi, моцна б'е сiвым дажджом у твар.
I толькi ў сьне вясна балюча абяцае
аднойчы ўратаваць ад жоўтых злых пачвар.
Eugene Semchanka
"Дык хіба ж мы праў не маем, сілы - шлях свой адзначаць і сваім уласным краем край свой родны называць?!" © Якуб Колас, "Сымон-музыка"
Комментарии
Вам нужно войти , чтобы оставить комментарий
Другие работы автора
Звездопад
Из грязи и пыли, из пота и крови, из пьяных попыток не пялить назад в морозную ночь подоспевшего года на небе родился он - твой звездопад.
Провода
Глубь небес прошита проводами: синева стекает по стежкам, размывая звездное татами по чужой гуаши берегам.
Жах
Дзень ці ноч будзе там захапляць небасхіл, Інь ці Ян панаваць будзе ў сьвеце, правы, мабыць, ці левы тваіх думак ухіл - усё роўна, калі гінуць дзеці...
Калыханка
(памяці Генадзя Бураўкіна) Павольна назіраць за цішынёй у позірках бязглуздасьці шалёнай, што для сьляпых ужо будзе глыбінёй,