Калі дзяржава пачынае забіваць, яна заўсёды называе сябе Радзімай. (А.Стрындберг)
* * *
Калі злы пан галосіць недарэчна;
"А дзе ж падзелісь нашы салаўі?"
казаць услых калі ўжо небясьпечна -
сабе ты, братка, толькі ўяві:
апошні золак па-над цёмнай вёскай
імкнецца пазмагацца зь цішынёю,
ды робіцца такой патрэбнай коскай
цудоўны сьпеў (не голасам - душою!)
у сказе, што гучнее з кожным уздыхам
калісь нямых, глухіх, сьляпых людзей!
Той сьпеў жалобны болей ужо ня сьціхне
ў віры "застабіленых" падзей!
Усе песьні, братка, - маляўнічы помнік
тым, хто ня здолее больш плакаць, цалаваць...
Дасі цяпер, безЫменны вандроўнік,
дзяржаве гэта права - забіваць?!
* * *