1 min read
Слушать(AI)Вочы ды неба Чарнобыля
Чорнае неба. Чырвоныя вочы.
Вецер бы сьціплы. Ды й сонца смуткуе.
А прамяні там дзіцячыя, Ойча,
некалі дождж мо сьлязьмі ўратуе?..
Вочы барвовыя. Чорнае неба.
Й там жа калісьці каханьне блукала,
сэрцы спыняла водарам глебы,
колам па лёсах людзкіх грукатала!..
Неба - усё чорнае. Вочы - чырвоныя.
Ужо больш ня чутны гоман пусты
там мінакоў... Толькі птушкі свавольныя
зрэдку ўзводзяць масты скрозь гады
зь сьпеваў даволі нязграбных. І зноў
цераз смугу ўсё ляцяць да нас вольныя
позіркі хлопцаў: вочы - бы кроў;
й твары дзяўчат - гэта неба вугольнае...
Eugene Semchanka
"Дык хіба ж мы праў не маем, сілы - шлях свой адзначаць і сваім уласным краем край свой родны называць?!" © Якуб Колас, "Сымон-музыка"
Comments
You need to be signed in to write comments
Other author posts
Звездопад
Из грязи и пыли, из пота и крови, из пьяных попыток не пялить назад в морозную ночь подоспевшего года на небе родился он - твой звездопад.
Провода
Глубь небес прошита проводами: синева стекает по стежкам, размывая звездное татами по чужой гуаши берегам.
Мой сьцяг
Хай пройдзе сто гадоў ці сто хвілін – у душы, у сэрцы, нават у вачах я захаваю велічны, сьвяты мой бел-чырвона-белы родны сьцяг!
Кайданкi
На шэрых сьценах млее цiшыня, яшчэ баляць пабiтыя бакi, у ваконнай клетцы плачуць гукi дня, i кайданкi. Канешне, кайданкi...