·
1 min read
Слушать

Застылая страфа

Зіготкія зоры -

Зіготкія усьмешкі...

І нават сам волат

стаміўся б нарэшце!


Супольныя творы,

супольныя ночы -

і нават грымоты

ціхЕнька грукочуць...


Забытыя птушкі,

забытыя мроі...

І нават дзіцяці

галосіць пра тое...


Самотныя сьлёзы,

Самотныя сьпевы.

І нават пан Днепр

чакае залевы...


Забітыя думкі.

Забіты й жаўнеры...

І нават сам Зюзя

сьмяротна скалелы.


Схаванае шчасьце...

Схаваныя вочы.

І нават гуляка

нічога ня хоча...


Закрэслены словы.

Закрэслены жыцці...

І нават за намі

ніхто не бяжыць ужо.


Стракатае лісьце.

Стракатыя твары.

Тут нават бязбожнік

чакае Вальгалы...

0
0
137
Give Award

Eugene Semchanka

"Дык хіба ж мы праў не маем, сілы - шлях свой адзначаць і сваім уласным краем край свой родны называць?!" © Якуб Колас, "Сымон-музыка"

Other author posts

Comments
You need to be signed in to write comments

Reading today

Любовь как сон
Ryfma
Ryfma is a social app for writers and readers. Publish books, stories, fanfics, poems and get paid for your work. The friendly and free way for fans to support your work for the price of a coffee
© 2024 Ryfma. All rights reserved 12+