1 min read
Слушать(AI)З Днём роднай мовы!
Хай ня вельмі прыгожыя, мабыць,
ды, напэўна, ня новыя словы, -
але ж вас усіх бясконца хай вабіць
прыгажосьць нашай роднае мовы!
Яе моц, яе пацеркі-сьпевы,
яе гмахі жалобы самотнай,
яе любых напояў залевы
ды каханыя сэрцам журботы;
каму сталы, каму недарэчны
ціхі водгалас сьпелага збожжа;
а камусьці - працяглы, спрадвечны,
пераможны ўскрык! Дзякуй, Божа,
за маю - назаўжды, да магілы
яе веліччу я ганаруся! -
мову! Хай йна ніколі ня згіне!
Хай жыве ў маёй Беларусі!
Eugene Semchanka
"Дык хіба ж мы праў не маем, сілы - шлях свой адзначаць і сваім уласным краем край свой родны называць?!" © Якуб Колас, "Сымон-музыка"
Comments
You need to be signed in to write comments
Other author posts
Звездопад
Из грязи и пыли, из пота и крови, из пьяных попыток не пялить назад в морозную ночь подоспевшего года на небе родился он - твой звездопад.
Провода
Глубь небес прошита проводами: синева стекает по стежкам, размывая звездное татами по чужой гуаши берегам.
Кіеў 18.02.2014
Болей я не вярнуся дахаты, не вазьмусь за каханай руку, бо, калі ўжо пайшоў брат на брата, я ня здолеў застацца ў баку!..
Аднойчы мы зробім гэта...
Аднойчы мы зробім гэта: забудземся на падманы, паветра глынЕм духмянае - ды разам уцячэм на край сьвета!..