·
1 min read
Слушать(AI)

Кіеў 18.02.2014

Болей я не вярнуся дахаты,

не вазьмусь за каханай руку,

бо, калі ўжо пайшоў брат на брата,

я ня здолеў застацца ў баку!..


Я ўжо не ўсьміхнуся дзіцяці

ды ня выйду на шпацыру вальс

разам з роднаю, мілаю маці!..

Бо назад не павернеш мой час...


Я народ бараніў ад гранаты,

ад дубінак свабоду хаваў,

сваю мару з-пад стрэлаў стракатых

вынасіў - усё з малітвай трываў!


Ды трымаўся, калі палівалі

нас жалезнай вадой у імгле!..


Учора маю краіну ўбівалі!

І забілі зь ёй разам мяне...

"Дык хіба ж мы праў не маем, сілы - шлях свой адзначаць і сваім уласным краем край свой родны называць?!" © Якуб Колас, "Сымон-музыка"
Comments
You need to be signed in to write comments

Reading today

Ryfma
Ryfma is a social app for writers and readers. Publish books, stories, fanfics, poems and get paid for your work. The friendly and free way for fans to support your work for the price of a coffee
© 2025 Ryfma. All rights reserved 12+