·
1 min read
Слушать

Курапаты

Курапаты - гражданская лирика, лирика гражданская, гражданская, куропаты, лирика

Крыжы вывозяць у нікуды із Курапатаў...


Дзе і стары, й малы, і бедны, і багаты,

дзе бацька, маці, брат, сястра ды свАты,

дзе не народжаныя мроі й немаўляты...


Дзе ціхім подыхам тугі шальмуюць лёсы

Й лунае вокліч "Памажыце!" між бярозак.

Дзе назапашана бязвінных, голых, босых -

ды дзе радзіна іх сябе хавае ў слёзах.


Тут сёння - хуценька, бы злодзеі із хаты,

з вачыма ўніз, усе сорамам зацяты -

сярод ялін блукаюць зноўку кАты:


крыжы вывозяць у нікуды із Курапатаў...

0
0
187
Give Award

Eugene Semchanka

"Дык хіба ж мы праў не маем, сілы - шлях свой адзначаць і сваім уласным краем край свой родны называць?!" © Якуб Колас, "Сымон-музыка"

Other author posts

Comments
You need to be signed in to write comments

Reading today

Ryfma
Ryfma is a social app for writers and readers. Publish books, stories, fanfics, poems and get paid for your work. The friendly and free way for fans to support your work for the price of a coffee
© 2024 Ryfma. All rights reserved 12+