Ім
(памяці героеў Нябеснай сотні)
Хмары ўшчэнт разьбіты воем.
Потым будуць памінаць
гэты час як час герояў, -
гэты час, каб паміраць…
Болю крык падзеліць лапы
на сваіх ды на чужых:
гэты час ня дзеля слАбых,
а, напэўна, для глухіх!..
Ночы дым ад куль схавае.
Вораг – лепей ты бяжы!
Ранак самі адчыняем
сьпевам нашае душы!
І агонь для нас паправіць
сон, які так надакучыў!..
Тут ня дзеткі час свой бавяць –
гэта месца для рашучых!
Самых лепшых вецер лёсу
занясе наўпрост на неба –
і адтуль ужо волі проса
будуць сеяць у нашу глебу!
Іх усьмешкі стануць Бога
нескаронымі сьлязьмі…
Ад дзіцяці да старога
іх ушануем разам мы!
(літаратурны пераклад верша "Им" )
Eugene Semchanka
Other author posts
Звездопад
Из грязи и пыли, из пота и крови, из пьяных попыток не пялить назад в морозную ночь подоспевшего года на небе родился он - твой звездопад.
Провода
Глубь небес прошита проводами: синева стекает по стежкам, размывая звездное татами по чужой гуаши берегам.
З Днём роднай мовы!
Хай ня вельмі прыгожыя, мабыць, ды, напэўна, ня новыя словы, - але ж вас усіх бясконца хай вабіць прыгажосьць нашай роднае мовы!
Кіеў 18.02.2014
Болей я не вярнуся дахаты, не вазьмусь за каханай руку, бо, калі ўжо пайшоў брат на брата, я ня здолеў застацца ў баку!..