·
1 мин
Слушать

Дождж

Шалёны вецер-волат пакрысе

ўсіх з вуліц зьмёў пад коўдравыя столі,

каб сам насам завулкам пець пра тое,

што дзень больш цеплыні не прынясе.


І шэрыя нябёсы патлусьцелі,

забыўшыся на ўхмылкі летніх зор.

А лісьці чырваньню атрутнай, бы кагор,

натоўпам долу мітусьліва паляцелі.


Вось так памёр у цемры адзічэлы

ад адзіноцтва горад-немаўля,

і нават квапная да некалі зямля

зрабілася ў пустэчы абнішчэлай.


Ды грымнуў дождж рапсодыяй бяды,

расплюшчыўшы тут лужын рты нямыя!

Цяпер надоўга халады старыя

нас усіх запруць кудысьці не туды...

0
0
73
Подарок

Eugene Semchanka

"Дык хіба ж мы праў не маем, сілы - шлях свой адзначаць і сваім уласным краем край свой родны называць?!" © Якуб Колас, "Сымон-музыка"

Другие работы автора

Комментарии
Вам нужно войти , чтобы оставить комментарий

Сегодня читают

Любовь как сон
«И вырвал грешный мой язык!»
Пальчик дорогой
Ryfma
Ryfma - это социальная сеть для публикации книг, стихов и прозы, для общения писателей и читателей. Публикуй стихи и прозу бесплатно.