За далоні мяне трымае вецер,
Ён пяшчотна цалуе мае вусны.
Каб не забыцца, хто ты ёсць у гэтым свеце -
Ўважліва глядзі свае сны.
Гэты вецер мяне падымае
І нясе ў таемныя далі -
Каб не забыцца, кім я жыву
І зноў апрануць сандалі.
Гэты вецер бывае то добры, то злы.
То ціхутка кранае, то зласліва б'е.
Але гэта ўсё - для мяне адной,
Каб жыццю навучыцца мне.