1 min read
Слушать(AI)* * *
У гушчары, каля цёмнай пячоры,
дзе галосяць вятры-ваяры
ў навальніцу - ні заўтра, ні ўчора,
а заўсёды - смяяліся мы.
Ды гулялі ля спелай крушыны
ў абдымках няўцямных нябёс.
Непагоддзе нам вальсы кружыла,
а пярун яркі водар усё нёс:
ціхай цноты, гарачага хлеба
і шалёных, квітнеючых мар.
Мы гадалі з табою, што трэба
толькі нам... Той скалелы гушчар
з дробных слёз - каля цёмнай пячоры,
дзе галосяць вятры кожны раз
у навальніцу - напэўна, ніколі
не забудзецца болей на нас...
Eugene Semchanka
"Дык хіба ж мы праў не маем, сілы - шлях свой адзначаць і сваім уласным краем край свой родны называць?!" © Якуб Колас, "Сымон-музыка"
Other author posts
Звездопад
Из грязи и пыли, из пота и крови, из пьяных попыток не пялить назад в морозную ночь подоспевшего года на небе родился он - твой звездопад.
Провода
Глубь небес прошита проводами: синева стекает по стежкам, размывая звездное татами по чужой гуаши берегам.
Гамарджобат
Цукровы капялюш у аблОкавых абдымках - да болю дзiўны край у Бога на мяжы. Яго шалёны моц застАнецца на здымках бурштынавых прыкрас зiготкае душы.
Каханне
Ты памятай, галубка, верасы, якія мы ня бачылі ніколі ў ціхім, па-вяснову млосным полі, дзе я з табою не гуляў басы.