·
1 мин
Слушать

Крывёю на сьнезе 19. 12. 2010

Крывёю напісаў на белым сьнезе,

нібы агнём на велічных аблоках,

куды адзіны Бог уначы залезе:

“Кахаю Беларусь, што у кожных сэрца крохах!

Натхняюсь ёю! Шчыра ахвярую

ёй кожны подых свой і крок павольны!

Ня трэба мне нішто! Яе такую,

як ёсьць, кахаю! Веру: будзе вольнай!”

… Я ведаю: калі адступіць гора,

калі народ павольна ўзьніме сьцягі

сваёй свабоды – я ў гэтым буду моры

людскім ламаць нядолі брыдкай дахі!

А потым вольны вецер перамогі

ўзьніме над маёю галавою

ўсё тое, што пісаў у дапамогу

Радзіме я чырвонаю крывёю!!!

0
0
30
Подарок

Eugene Semchanka

"Дык хіба ж мы праў не маем, сілы - шлях свой адзначаць і сваім уласным краем край свой родны называць?!" © Якуб Колас, "Сымон-музыка"

Другие работы автора

Комментарии
Вам нужно войти , чтобы оставить комментарий

Сегодня читают

Мальчик с трубкой
Погибшему в ДТП брату
William Shakespeare Сонет 3 /свободный перевод/
Ryfma
Ryfma - это социальная сеть для публикации книг, стихов и прозы, для общения писателей и читателей. Публикуй стихи и прозу бесплатно.