·
2 min read
Слушать

Лес

Дзе чароўны той лес

у абдымках азер,

што калiсь я знайшоў

на свiтанку?!


У iм, нiбыта натоўп

маладых каралеў,

сто дубоў мяне стрэлi

на ганку.


I нязвыклы абшар

спрэс сiвой даўнiны

падхапiў мой уздых

абамлелы,


калi чорны крумкач

падарыў мне крылЫ

пад усмешкi аблокаў

зшалелых.


КрЫлы ўзнялi мяне

да такой вышынi,

што нiжэй апынулiся

зоры!


Й падарылi сусвет

для маей цiшынi

з спелых ягад,

кахання i мора!..


I яны прыняслi

мне далекiх нябес

скрынi дзве

ды валiзак праменняў.


Але ж я iх ня здолеў

пранесцi праз лёс

свой, мiж смутку

й жалОбы насення...


Вось тады лесавы

распавеў пра труну,

што чакае ўжо

вельмi доўга


цi музЫку бяз рук,

цi кабеты цнату;

цi маiх прабачэнняў,

цi бога...


I згубiўся мой зрок,

і пагоршыўся слых,

і зямля з-пад лапцей

паляцела -


Так згубiў я той лес...

Мне вярнуўся мой уздых -

з тых часоў ён вось толькi

здранцвелы.

0
0
249
Give Award

Eugene Semchanka

"Дык хіба ж мы праў не маем, сілы - шлях свой адзначаць і сваім уласным краем край свой родны называць?!" © Якуб Колас, "Сымон-музыка"

Other author posts

Comments
You need to be signed in to write comments

Reading today

Ryfma
Ryfma is a social app for writers and readers. Publish books, stories, fanfics, poems and get paid for your work. The friendly and free way for fans to support your work for the price of a coffee
© 2024 Ryfma. All rights reserved 12+