·
1 мин
Слушать(AI)

Павал

Павал - реквием, гражданская лирика, лирика гражданская, гражданская, лирика

Дзе вы, маўклівыя сведкі

хворых сучасных грымас

дзікай ды тоўстай суседкі?

Паўла забілі за вас!


Колькі збіраемся шчэ мы

ёй усміхацца ўсе ўраз

скрозь слёз крывавых залевы?!

Паўла забілі... За нас...


Праўда ўжо вочы ня ўколе.

Розуму шэпт ужо заціх.


Не памірай, наваколле -

Паўла забілі за ўсіх...


Хоць жа ўсе твары ўздымем -

памяць ніхто не заб`е!

У сэрцах, у душах, у плынях

мар - Павал вечна жыве!..

"Дык хіба ж мы праў не маем, сілы - шлях свой адзначаць і сваім уласным краем край свой родны называць?!" © Якуб Колас, "Сымон-музыка"
Комментарии
Вам нужно войти , чтобы оставить комментарий

Сегодня читают

Ryfma
Ryfma - это социальная сеть для публикации книг, стихов и прозы, для общения писателей и читателей. Публикуй стихи и прозу бесплатно.