Беларуская мова

Усё радзей чую я беларускую мову,
Нiбы гэтая мова зусiм не мая…
Быццам хтосьцi стварыў невядомыя словы,
Каб хаваць свае думкi ад другiх удвая.
Гэта мова, каб марыць, мова, каб верыць,
Каб пяшчотна яму пра каханне шаптаць.
Ды хiба ты не чуеш, што на мове на гэтай
Усе бярозкi у лесе тваiм гаманяць?!
Ей пяе серанады ўначы шумны ветрык,
I на ёй шапацяць у палях каласы.
А дзяўчына вяночак пляце з сiнiх кветак:
Беларускiя кветкi – мае васiлькi.
Мне бабуля нясе малако ў збаночку
I ад хлеба духмяны акрайчык дае.
Быццам самi, мае заплюшчаюцца вочы,
I прыемная млявасць у маёй галаве…
Гэты водар i смак прымушаюць на момант
Пазабыцца на тое, адкуль ты прыйшоў,
I прыслухацца сэрцам да роднага дому,
Дзе каханне i шчасце нарэшце знайшоў.
I тады зразумееш, што ты ўсмiхнуўся,
Што душа заспявала у грудзях, бы жаўрук…
Быццам сонечны зайчык у сэрцы прачнуўся,
Каб напомнiць, што ты – беларускi дзяцюк.
Калi некаму сорамна роднае слова
Вымаўляць пры знаёмых сваiх цi сябрах,
Дык таму адкажу я, што сорамна дома
Анiчога не ведаць аб сваiх каранях.
I саромецца трэба таго, што не хочаш
Ты дазнацца пра продкаў сваiх, iх жыццё.
Паважаць варта тых, хто любiў сваю мову
I жадаў навучыць ей дзiцятка свае.
Беларуская мова заўсёды са мною.
Ты прыходзiш у казках, з’яўляешся у снах.
Да цябе я iмкнуся са шчырай любоўю
I чытаю цябе у любiмых вачах.
Беларусы цябе пазабылi з вякамi:
Прынiжалi русiны, палякi, i зноў
Я жадаю пачуць цябе над гарадамi,
Беларуская песня палёў i лясоў!
2009 г.
Другие работы автора
Про любовь
Задуши меня ночью огромной своей любовью. Закопай мои страхи - я все их тебе открою. Осуши мои слёзы - их хватит на три колодца. И улыбкой своей замени мне навеки солнце.
Лицемерие
Когда поймёшь, что людям дела нет До бед твоих, проблем, болезней сердца Лишь перед Богом ты душой раздет, А друг для друга все мы - иноверцы
Актриса
Вам никогда не казалось, что вы Главный герой небольшой постановки? Вся ваша жизнь - лишь ситком по TV (Ти-Ви), Люди вокруг - рядовая массовка?
American dream
Там, где нас нет, всегда получше И солнце ярче и теплей. Там море омывает сушу И даже пальмы зеленей.