1 мин
Слушать(AI)Кіеў 18.02.2014
Болей я не вярнуся дахаты,
не вазьмусь за каханай руку,
бо, калі ўжо пайшоў брат на брата,
я ня здолеў застацца ў баку!..
Я ўжо не ўсьміхнуся дзіцяці
ды ня выйду на шпацыру вальс
разам з роднаю, мілаю маці!..
Бо назад не павернеш мой час...
Я народ бараніў ад гранаты,
ад дубінак свабоду хаваў,
сваю мару з-пад стрэлаў стракатых
вынасіў - усё з малітвай трываў!
Ды трымаўся, калі палівалі
нас жалезнай вадой у імгле!..
Учора маю краіну ўбівалі!
І забілі зь ёй разам мяне...
Eugene Semchanka
"Дык хіба ж мы праў не маем, сілы - шлях свой адзначаць і сваім уласным краем край свой родны называць?!" © Якуб Колас, "Сымон-музыка"
Комментарии
Вам нужно войти , чтобы оставить комментарий
Другие работы автора
Звездопад
Из грязи и пыли, из пота и крови, из пьяных попыток не пялить назад в морозную ночь подоспевшего года на небе родился он - твой звездопад.
Провода
Глубь небес прошита проводами: синева стекает по стежкам, размывая звездное татами по чужой гуаши берегам.
Аднойчы мы зробім гэта...
Аднойчы мы зробім гэта: забудземся на падманы, паветра глынЕм духмянае - ды разам уцячэм на край сьвета!..
Цiшыня
Маўчы, калі жадаеш, сябар... Хай гукі пахавае сорам, які мы позіркам адорым, а потым скажам: "Гэта хабар!"