1 min read
Слушать

Наш Францыск Скарына

Слаўны сын Айчыны, што змяніў наш лёс,

Што навуку людзям паспалітым нёс.

Да навукі мкнуўся, да асветы ішоў,

І сцяжыну гэту ў жыцці знайшоў.

Каб святыя кнігі разумеў народ,

І на роднай мове іх чытаць ён змог.

Цяжкім і цярністым быў яго той шлях-

Подзвіг неўміручы будзе жыць у вяках!

Атрымаўшы дома першую асвету,

Рушыў у шлях няблізкі вандраваць по свету.

Быў Франыск надзвычай да навукі здольным,

Навучаўся ў Польшчы ён мастацтвам вольным.

А затым у Вільні ён працягне справу,

Каб народ у свеце годным быў па праву!

11
0
192
Give Award

Other author posts

Comments
You need to be signed in to write comments

Reading today

Ryfma
Ryfma is a social app for writers and readers. Publish books, stories, fanfics, poems and get paid for your work. The friendly and free way for fans to support your work for the price of a coffee
© 2024 Ryfma. All rights reserved 12+