* * *


У гушчары, каля цёмнай пячоры,

дзе галосяць вятры-ваяры

ў навальніцу - ні заўтра, ні ўчора,

а заўсёды - смяяліся мы.


Ды гулялі ля спелай крушыны

ў абдымках няўцямных нябёс.

Непагоддзе нам вальсы кружыла,

а пярун яркі водар усё нёс:


ціхай цноты, гарачага хлеба

і шалёных, квітнеючых мар.

Мы гадалі з табою, што трэба

толькі нам... Той скалелы гушчар


з дробных слёз - каля цёмнай пячоры,

дзе галосяць вятры кожны раз

у навальніцу - напэўна, ніколі

не забудзецца болей на нас...

Из сборника Матчына мова
Вы можете поставить посту от 1 до 50 лайков!
Комментарии (1)
Вам нужно войти , чтобы оставить комментарий
Михаил Ануфриев

Современник не понятие связанное со временем.А время увязанное с лмчностью.



Ответить

Мы используем cookies, чтобы вам было проще и удобнее пользоваться нашим сервисом. Узнать больше.