·
1 мин
Слушать

Восень

Самотным, голым лес зрабiўся за хвiлiну,

нiбы хмяльны мастак паслаў яму праклён.

Ды холаду куфАр загнаў, бы нож, у спiну

нам восеньскi жабрак. Сучасны Вавiлон


стварыў ён абы як у кожнае кватэры.

I гэты дэкаданс нiяк нам не забiць.

Ты чуеш? - недзе там, у д'яблавым партэры

ўжо рэквiем глухi па нам усiм гучыць...


Суворы лiстапад, бы кайданы, сьцiскае

ўшчэнт рукi, моцна б'е сiвым дажджом у твар.

I толькi ў сьне вясна балюча абяцае

аднойчы ўратаваць ад жоўтых злых пачвар.

0
0
73
Подарок

Eugene Semchanka

"Дык хіба ж мы праў не маем, сілы - шлях свой адзначаць і сваім уласным краем край свой родны называць?!" © Якуб Колас, "Сымон-музыка"

Другие работы автора

Комментарии
Вам нужно войти , чтобы оставить комментарий

Сегодня читают

Болтливая осень
Ryfma
Ryfma - это социальная сеть для публикации книг, стихов и прозы, для общения писателей и читателей. Публикуй стихи и прозу бесплатно.